земляме́рны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з вымярэннем зямлі, зямельных участкаў.
земляме́рны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з вымярэннем зямлі, зямельных участкаў.
земляны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да зямлі 1 (у 3 знач.), звязаны з ёю.
2. Зроблены з зямлі; які складаецца з зямлі.
3. Які жыве або знаходзіцца ў зямлі.
земляро́б, ‑а,
Той, хто займаецца земляробствам; хлебароб.
земляро́бскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да земляроба.
земляро́бства, ‑а,
1. Апрацоўка зямлі (у 3 знач.) для вырошчвання сельскагаспадарчых культур.
2. Навука аб вырошчванні сельскагаспадарчых культур.
земляро́бчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да земляробства.
земляры́йка, ‑і,
Насякомаедная млекакормячая жывёліна, падобная на мыш.
земляры́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рыцця зямлі.
землясо́с, ‑а,
Машына для земляных работ, якая пры дапамозе магутнай помпы вымае і перамяшчае разрэджаны вадою грунт.
землясо́сны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да землясоса, з’яўляецца землясосам.