землекарыста́льнік, ‑а,
Той, хто карыстаецца зямлёй на пэўных умовах.
землекарыста́льнік, ‑а,
Той, хто карыстаецца зямлёй на пэўных умовах.
землекарыста́нне, ‑я,
Формы, умовы і парадак карыстання зямлёй, якая належыць дзяржаве, калгасам ці прыватным асобам.
землепрахо́дзец, ‑дца,
Даўнейшая назва падарожніка-даследчыка, які адкрываў невядомыя для яго часу землі.
землетрасе́нне, ‑я,
Моцнае хістанне паасобных участкаў паверхні зямлі, якое выклікаецца вулканічнымі або іншымі працэсамі.
землеўлада́льнік, ‑а,
Асоба, якая карыстаецца зямлёй на правах прыватнай уласнасці.
землеўлада́льніца, ‑ы,
землеўлада́льніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да землеўладальніка.
землеўлада́нне, ‑я,
1. Уладанне зямлёй на пэўных умовах.
2. Участак зямлі, які знаходзіцца ў чыім‑н. карыстанні.
землеўла́снік, ‑а,
Тое, што і землеўладальнік.
землеўла́сніца, ‑ы,