Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

згушча́льнік, ‑а, м.

Спец.

1. Апарат для аддзялення цвёрдых часцінак ад вадкасці.

2. Рэчыва, якое дабаўляюць да другога рэчыва або сумесі для згушчэння.

згу́шчанасць, ‑і, ж.

Вялікая гушчыня, шчыльнасць чаго‑н. Згушчанасць насельніцтва ў горадзе. Згушчанасць пасеваў.

згу́шчаны і згушчо́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад згусціць.

2. у знач. прым. Прыгатаваны гусцейшым, чым звычайна, шляхам выпарэння часткі вады. Згушчонае малако.

згушча́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да згусціцца.

2. Паддавацца згушчэнню. Пара пры ахаладжэнні хутка згушчаецца.

3. Зал. да згушчаць.

згушча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да згусціць.

згушчо́ны,

гл. згушчаны.

згушчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. згушчаць — згусціць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. згушчацца — згусціцца. Згушчэнне малака.