Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вентыляцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вентыляцыі. Вентыляцыйныя трубы.

вентыля́цыя, ‑і, ж.

1. Праветрыванне закрытага памяшкання. Вентыляцыя пакоя.

2. Прыстасаванне або сістэма прыстасаванняў для ўзмацнення перамяшчэння паветра. Пераманціраваць вентыляцыю.

[Лац. ventilatio.]

ве́нца, ‑а, н.

Абадок, які ахоплівае што‑н. Венца снарада.

венцано́сец, ‑носца, м.

Уст. Манарх, гасудар.

венцано́сны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Урачысты эпітэт манархаў.

ве́нцер, ‑а, м.

Рыбалоўная сетка ў выглядзе мяшка, нацягнутага на абручы. Лавіў наш дзядзька нераткамі І венцярамі, і сачкамі, Ды аднаго ўсё ж бракавала: У дзядзькі чоўна неставала. Колас.

[Ад літ. vénteris.]

ве́нчык, ‑а, м.

1. Абадок чаго‑н. Венчык капыта. □ Навокал.. чорныя, напалову заваленыя цэглай зеўры печаў, дрэвы з абсмаленымі камлямі і падсушанымі венчыкамі крон. Сачанка.

2. Тое, што і вяночак (у 2 знач.).

3. Памянш. да вянец (у 4 знач.).