венчык, ‑а, м.

1. Абадок чаго‑н. Венчык капыта. ▪ Навокал.. чорныя, напалову заваленыя цэглай зеўры печаў, дрэвы з абсмаленымі камлямі і падсушанымі венчыкамі крон. Сачанка.

2. Тое, што і вяночак (у 2 знач.).

3. Памянш. да вянец (у 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)