Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анаматало́гія, ‑і, ж.

Тое, што і анамастыка (у 2 знач.).

[Ад грэч. onoma — імя і logos — вучэнне.]

ана́мнез, ‑у, м.

Звесткі пра мінулае хворага і гісторыю яго захворвання, сабраныя ўрачом пры апытванні самога хворага і блізкіх яму асоб.

[Ад грэч. anamnēsis — прыпамінанне.]

анана́с, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Травяністая трапічная расліна. // ‑у, у знач. зб. Вырошчванне ананасу.

2. ‑а. Плод гэтай расліны, залацістага колеру, прадаўгаватай формы, духмяны і сакаўны.

[Ісп. ananas.]

анана́савы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і ананасны.

анана́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да ананасу. Ананаснае лісце. // Прыгатаваны з ананасаў. Ананаснае варэнне.

анані́зм, ‑у, м.

Ненармальнае (без палавога акта) задавальненне палавога пачуцця шляхам раздражнення палавых органаў.

[Ад уласнага імя.]

анані́м, ‑а, м.

1. Аўтар пісьма, запіскі або літаратурнага твора, які ўтойвае сваё імя.

2. Літаратурны твор без подпісу, невядома кім напісаны.

[Ад грэч. anōnymus — безыменны.]

анані́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Пісьмо без подпісу, невядома кім напісанае. — Ананімка — гэта паклёп, ясна, — пачырванеўшы ад абурэння так, нібы яго апарылі, сказаў Заранік. Хадкевіч.

анані́мны, ‑ая, ‑ае.

1. На якім не пазначаны аўтар, без подпісу аўтара. Ананімная літаратура. Ананімнае пісьмо. □ Валодзя Полаг на поўны голас філасофстваваў аб подласці людзей, якія пішуць ананімныя пісьмы. Шамякін.

2. Які ўтойвае сваё імя, не ставіць подпісу пад пісьмом, творам. Ананімны аўтар.

анані́мшчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто піша ананімкі.