анаматалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да анаматалогіі.
анаматалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да анаматалогіі.
анаматало́гія, ‑і,
Тое, што і анамастыка (у 2 знач.).
[Ад грэч. onoma — імя і logos — вучэнне.]
ана́мнез, ‑у,
Звесткі пра мінулае хворага і гісторыю яго захворвання, сабраныя ўрачом пры апытванні самога хворага і блізкіх яму асоб.
[Ад грэч. anamnēsis — прыпамінанне.]
анана́с, ‑а і ‑у,
1. ‑а. Травяністая трапічная расліна.
2. ‑а. Плод гэтай расліны, залацістага колеру, прадаўгаватай формы, духмяны і сакаўны.
[Ісп. ananas.]
анана́савы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і ананасны.
анана́сны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да ананасу.
анані́зм, ‑у,
Ненармальнае (без палавога акта) задавальненне палавога пачуцця шляхам раздражнення палавых органаў.
[Ад уласнага імя.]
анані́м, ‑а,
1. Аўтар пісьма, запіскі або літаратурнага твора, які ўтойвае сваё імя.
2. Літаратурны твор без подпісу, невядома кім напісаны.
[Ад грэч. anōnymus — безыменны.]
анані́мка, ‑і,
Пісьмо без подпісу, невядома кім напісанае.
анані́мны, ‑ая, ‑ае.
1. На якім не пазначаны аўтар, без подпісу аўтара.
2. Які ўтойвае сваё імя, не ставіць подпісу пад пісьмом, творам.