аза́ртнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Уваходзіць у азарт; праяўляць азарт.
аза́ртны, ‑ая, ‑ае.
Заўзяты, гарачы, поўны захаплення, палымяны. Азартная гульня. Азартны агеньчык (у вачах). □ З іншых [купэ] даносілася абы-што — то азартныя выкрыкі карцёжнікаў.., то невыразная гамонка, то смяшок, то дзіцячы плач. Місько.
азары́цца, ‑рыцца; зак.
1. Ярка асвяціцца; стаць агністым. Усё навокал азарылася веснавым святлом. □ Неяк адразу ноч азарылася чырвоным полымем, а над ім падымаўся ўгору дым. Асіпенка.
2. перан. Ажывіцца, павесялець. Твар азарыўся радасцю.
3. Нечакана праясніцца ад думкі, здагадкі (пра свядомасць, розум).
азары́ць, ‑рыць; зак., што.
1. Асвяціць, зрабіць бачным. Салют азарыў горад. Святло ад лямпы азарыла твар. □ Маланка яркая на міг кароткі Юнацкі азарыла сілуэт. Гаўрусёў.
2. Зрабіць вясёлым, ажыўленым. Сэрца ласкай азарыць. □ Ты спляці з вясковых кветак Радасці узоры, У цябе ж такія вочы, Што душу азораць. Русак.
3. Нечакана праясніць свядомасць, розум (пра думку, здагадку). У поцемках яго [іспанца] душы Затлела іскра спачування, Якая ўспыхнула на міг І розум азарыла думкай. Аўрамчык.
азарэ́нне, ‑я, н.
Кніжн.
1. Дзеянне паводле дзеясл. азараць — азарыць (у 1 знач.) і стан паводле знач. дзеясл. азарацца — азарыцца.
2. Нечаканае праясненне свядомасці, разумення чаго‑н. Плылі думкі.. І раптам прыйшло азарэнне і радасць. Карпаў.
азатава́цца, ‑туецца; незак.
Зал. да азатаваць.
азатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.
Насыціць (насычаць) азотам, азотнымі рэчывамі. Азатаваць глебу.
азатнава́ты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і азоцісты, але з больш слабай ступенню акіслення азоту. Азатнаваты вокіс.
азатнава́цісты, ‑ая, ‑ае.
Які ўтрымлівае ў сабе азот у самай малой ступені акіслення. Азатнавацістая кіслага.
азатыза́цыя, ‑і, ж.
Спец. Насычэнне паверхневага слоя стальных вырабаў азотам з мэтай надання ім цвёрдасці.