устараня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да устараніцца.
2. Зал. да устараняць.
устараня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да устараніць.
устарэ́ласць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць устарэлага. Устарэласць бытавых звычак. Устарэласць тарыфнай сістэмы.
устарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які не адпавядае сучасным патрабаванням, выйшаў з ужытку, моды. Устарэлыя погляды. Устарэлыя тэорыі. Устарэлая мадэль адзення. Устарэлае слова. □ На Мінскім камвольным камбінаце, напрыклад, ідзе замена ўстарэлых станкоў і машын больш высокапрадукцыйнымі. «Звязда».
устарэ́ць, ‑эе; зак.
Перастаць адпавядаць сучасным патрабаванням, выйсці з ужытку, моды. Устарэла мадэль станка. □ [Пушкоў:] — Ісціна, што любоў і голад правяць светам, устарэла. Гаўрылкін. [Настаўнік:] — У тваіх вершах усё вельмі проста, вельмі ўсё зразумела. Цяпер гэта не ў модзе, устарэла. Бялевіч. Кінь, Ілья, пустое дзела! Твая тэхніка ўстарэла. Крапіва.
уста́ў, устава, м.
Спец. Тып пісьма старажытных грэчаскіх, лацінскіх і славяна-рускіх рукапісаў, які вызначаўся прамым і вельмі акуратным напісаннем літар. [Кірыла Тураўскі:] Сеўшы на хлеб-ваду, Сляплюся па-над уставам, З сабою самім вяду Размовы пра дух і яву. Лойка.
уста́ўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Р мн. ‑тавак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. устаўляць — уставіць (у 1 знач.).
2. Тое, што ўстаўлена. У першым выданні ўсё, што не магло быць выказана сюжэтам, пераносілася ў лірычныя ўстаўкі, пісаныя эзопаўскаю мовай. У. Калеснік. Гэта быў даволі аб’ёмісты рукапіс, два гады пісаны, перапісаны і зноў пачырканы, з устаўкамі на палях і на адвароце старонак, з табліцамі і дыяграмамі. Брыль. Насця, круглая, нізенькая, у яркім плацці, пашытым, мабыць, з адных стужак, карункаў ды ўставай, — проста нейкі стракаты клубок — падала Сяргею пульхную, з ямачкамі на запясці, руку і хмыкнула ў кулак. Хомчанка.
уста́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад уставіць (у 1, 2 знач.).
устаўля́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. устаўляць — уставіць (у 1 знач.).
устаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да уставіцца.
2. Зал. да устаўляць.