Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

устано́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае сваёй мэтай заснаванне, арганізацыю чаго‑н. Устаноўчы сход. Устаноўчы з’езд.

устано́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто ўстанаўлівае што‑н. [Камандзір:] — Канчай сваё пісьмо ды будзем трэніраваць устаноўшчыкаў трубкі. Шамякін.

устапы́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад устапырыць.

устапы́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да устапырыць.

устапы́рыцца, ‑рыцца; зак.

Падняцца ўверх (пра валасы, шэрсць, шчаціну і пад.); натапырыцца. Расказчык паглядзіць абалдзела, потым зразумее, і, сярдзіта чмыхнуўшы носам, — аж устапырыцца падстрыжаная шчапоцька вусоў — падымецца ад цяпла, буркне пад нос: — Пайсці хіба заставы праверыць... Лынькоў.

устапы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Падняць уверх валасы, шэрсць, шчаціну і пад.; натапырыць.

устаране́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. устараняць — устараніць.

устаранёны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад устараніць.

устарані́цца, ‑ранюся, ‑ронішся, ‑роніцца; зак.

Ухіліцца ад удзелу ў чым‑н.

устарані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; зак.

1. што. Зжыць, ліквідаваць. Устараніць недахопы ў рабоце. Устараніць прычыну хваробы.

2. каго. Часова звольніць, зняць, вызваліць ад займаемай пасады.