Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

металізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад металізаваць.

2. у знач. прым. Пакрыты тонкім слоем металу.

металізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да металізаваць.

металізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Спец. Пакрыць (пакрываць) які‑н. матэрыял тонкім слоем металу, каб надаць яму пэўныя ўласцівасці.

металіза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. металізаваць.

металі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Рабочы металапрамысловасці. Па-братэрску я сёння руку падаю Металістам, шахцёрам, аратым. Гурло.

металі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з металу. Металічныя канструкцыі. □ Пагарэльскі здымае з рамы цяжкую накрыўку і ў зямлі відно, як ляжаць металічныя мадэлі. Скрыган. Рэч хутчэй нагадвала ружжо, са ствала якога выглядала вострая металічная страла. Шашкоў.

2. Які мае адносіны да металу, звязаны з апрацоўкай металу. Дзіўна выглядалі тады белыя, надзвычайна чыстыя кветкі.. на яго [Захарыя] шырокай далоні, цёмнай ад металічнага пылу, ад машыннага масла. Самуйлёнак.

3. Уласцівы металу, падобны на метал. [Хвалі] былі сінява-чорныя з глухім металічным бляскам. Зарэцкі. // перан. Які нагадвае гукі ўдару аб метал. Металічны голас. □ Рыжая асака, не кранутая ў свой час касой, стаяла напаўроста ў вадзе і пазвоньвала пад ветрам металічным звонам. Ракітны.

метало́ід, ‑у, М ‑дзе, м.

Спец. Устарэлая назва хімічнага элемента, які не адносіцца да металаў; неметал.

[Ад грэч. metallon — метал і eidos — від.]

метало́ідны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да металоіду.

металу́рг, ‑а, м.

Спецыяліст па металургіі.

металургі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да металургіі; звязаны з металургіяй. Металургічны завод. Металургічная база.