Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

металапрака́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пракаткі металаў. Металапракатны стан.

металапрамысло́васць, ‑і, ж.

Прамысловасць, якая займаецца вытворчасцю і апрацоўкай металаў.

металапрамысло́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вытворчасці і апрацоўкі металаў. Металапрамысловы раён.

металарэ́жучы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і металарэзны.

металарэ́зны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для апрацоўкі металаў рэзаннем. Металарэзныя станкі. Металарэзны інструмент.

металафі́зіка, ‑і, ДМ ‑зіцы, ж.

Навука, якая вывучае будову і ўласцівасці металаў і сплаваў, а таксама ўмовы тэрмадынамічнай раўнавагі і характар праходжання ў іх розных працэсаў (дыфузіі, фазавых ператварэнняў і г. д.).

металафо́н, ‑а, м.

Ударны музычны інструмент, які складаецца з металічных пласцінак, падабраных па гучанню ў адпаведным парадку.

[Ад грэч. metallon — метал і phōnē — гук.]

металахімі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да металахіміі.

металахі́мія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае хімічныя ўласцівасці металаў.

металёвы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і металічны. Да фарбаваных дзвярэй у калідорах былі прыбіты металёвыя дошчачкі. Бядуля. Глухі металёвы звон пранёсся ў цішыні. Краўчанка. Палоса вады з цьмяным металёвым водбліскам ляжала.., як нейкая лінія, як нейкі рубеж. Дуброўскі.