лапцю́жніцкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да лапцюжніка.
лапцю́жны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Бедны, адсталы. Браткі-таварышы! У машынным гудзе Не будзе Беларусь Лапцюжнаю стаяць. Хведаровіч. // Цяжкі, жабрацкі (пра лёс, долю і г. д.). Лапцюжная доля. □ Дзед заплятае аборы, Лёс свой лапцюжны кляне. Калачынскі.
лапцява́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Нязграбны, пазбаўлены прывабнасці. На першых старонках [«Сялянскай нівы»] пад буйнымі, крыклівымі загалоўкамі лапцяватымі літарамі былі надрукаваны сенсацыйныя паведамленні. Машара.
лапча́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Падобны па форме на лапу, лапы. Лапчастае лісце. □ Стаіць вялізны стары лось, гарбаносы, з цёмнаю шэрсцю на спіне, са здаравеннымі лапчастымі рагамі. Колас.
2. Пакрыты мноствам лап (у 2 знач.); з вялікімі пышнымі лапамі. Млее над хатаю светлы, лапчасты маньчжурскі арэх. Караткевіч.
ла́пчаты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае лапы з перапонкамі. Лапчатыя птушкі.
2. Які мае лапу, лапы (у 3 знач.). Лапчаты культыватар.
ларне́т, ‑а, М ‑неце, м.
1. Уст. Род манокля ў аправе.
2. Складныя акуляры з ручкай. [Пані Вістэр] кідала палахлівыя позіркі праз ларнет у залатой аправе. Шчарбатаў.
[Фр. lorgnette.]
ларне́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Тое, што і ларнет.
ларне́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ларнета. Ларнетная аправа.
ларо́к, ‑рка, м.
Гандлёвая палатна. Каля шматлікіх часовых ларкоў, пабудаваных напярэдадні свята, ідзе бойкі гандаль рознымі рэчамі і прадуктамі. В. Вольскі.