успу́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад успушыць.
2. у знач. прым. Разм. Раздуты. Успушаны жывот.
успу́шванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. успушвацца — успушыцца.
успу́шыцца, ‑шыцца; зак.
Разм. Раздуцца (пра жывот).
успу́шыць, ‑шыць; безас., зак., што.
Разм. Раздуць (жывот).
успы́рхнуць, ‑не; зак.
Хутка і лёгка ўзляцець (пра птушак, матылькоў і пад.). Раптам спалохана ўспырхнулі.. [вераб’і] і паселі на плот. Мурашка. Сіняя страказа, што сядзела на гарлачыку, успырхнула, павіслі над вадой. Хомчанка.
успы́хванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. успыхваць — успыхнуць.
успы́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да успыхнуць.