Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лапсарда́к, ‑а, м.

Даўнейшы доўгі сурдут у польскіх і галіцыйскіх яўрэяў.

лапта́, ‑ы, ДМ ‑пце, ж.

1. Руская народная гульня ў мяч дзвюма партыямі. Хлопцы-падшывальцы гуляюць на вуліцы ў лапту. Навуменка.

2. Лапатка, якой б’юць па мячы ў гэтай гульні. Ударыць мяч лаптой.

лапухо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лопуху. Лапуховы ліст.

лапу́шнік, ‑у, м., зб.

Зараснік лопуху. У пяску, каля конавязі, грэбліся папоўскія індыкі, ды ў густым лапушніку рохкаў сыты падсвінак. Грахоўскі.

лапушны́, ‑ая, ‑ое.

Тое, што і лапушысты. На лугавых нізінах сям-там яшчэ стаяла вада, а над ёю лапушнымі кусцікамі жаўцела лотаць, рассцілаючы буйныя лісты. Колас.

лапушы́сты, ‑ая, ‑ае.

Шыракалісты, падобны на ліст, лісце лопуху. Вецер зашумеў у лісці драў, першыя буйныя кроплі дажджу рабілі на дарозе пыл, зашамацелі па лапушыстай капусце. Дайліда. Цыбатая галава сланечніку рассунула ў кутку дошкі, узнялася, паклала на жалезную перакладзіну лапушыстае лісце. Савіцкі.

лапушы́цца, ‑шыцца; незак.

Разм. Пышна разрастацца, выпускаць многа лісця. Роўнымі зялёнымі барознамі лапушылася бульба. Броўка. Каля абломкаў цагляных сцен пышна лапушылася крапіва. Хадкевіч.

ла́пцевы, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да лапця, лапцей. Лапцевыя лыкі.

ла́пцік, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да лапаць ​1.

лапцю́жнік, ‑а, м.

Разм. Той, хто носіць лапці; селянін-бядняк. Калачык стаяў перад вачамі — звычайны чалавек, бядак, лапцюжнік, галодны Сцяпан... Чарнышэвіч. // перан. Пагард. Пра адсталага, некультурнага чалавека.