ветраме́р, ‑а, м.
Прылада для вызначэння сілы ветру.
ве́трана, безас. у знач. вык.
Пра наяўнасць ветру. Ветрана на дварэ. □ Было, як і раней, ветрана, хмарна, нібы збіраўся дождж. Мележ.
ве́траны, ‑ая, ‑ае.
1. З ветрам, які суправаджаецца ветрам. Ветраны дзень. Ветранае надвор’е.
2. перан. Разм. Легкадумны; пусты. [Дзіміна] здавалася Максіму Сцяпанавічу несур’ёзнай, ветранай. Карпаў. [Маша] ніколі не была такой ветранай, каб ад аднаго бегчы да другога. Шамякін.
ветраны́, ‑а́я, ‑о́е.
Які прыводзіцца ў рух ветрам. Ветраны млын.
•••
Ветраная воспа гл. воспа.
ветрарухаві́к, ‑а, м.
Рухавік, які прыводзіцца ў дзеянне ветрам.
ветрасілавы́, ‑ая, ‑ое.
Які выкарыстоўвае энергію ветру. Ветрасілавая ўстаноўка.
ветраўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.
Які добра вытрымлівае парывы ветру. Дуб — самая ветраўстойлівая парода дрэў.
ве́траць, ‑ае; незак.
Разм. Прасушвацца, праветрывацца. Хлеб, вядома, застаўся некранутым і ветраў пад страхою, аж пакуль не высыхаў на сухар. Лужанін.
ве́трык, ‑у, м.
Памянш.-ласк. да вецер; невялікі, слабы вецер. Ад сажалак павяваў вільготны свежы ветрык. Чарнышэвіч.
•••
З ветрыкам пракаціць — на вялікай хуткасці правезці.
ве́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Ачышчаць ад смецця на ветры (збожжа). Ветрыць жыта, насенне.
•••
Ветрыць носам — пазнаваць, вызначаць што‑н., прынюхваючыся да ветру; чуць нюхам.
ветура́ч, ‑а, м.
Ветэрынарны ўрач, ветэрынар. Агледзеўшы свіней, ветурач папрасіў, каб яму паказалі, чым іх кормяць. Дуброўскі.