ану́чына, ‑ы,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuанфа́с,
Тварам да таго, хто глядзіць.
[Фр. en face.]
анфіла́да, ‑ы,
Доўгі рад пакояў, у якіх дзверы размешчаны па адной прамой лініі.
[Фр. enfilade.]
анфіла́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да анфілады.
анча́р, ‑а і ‑у,
1. ‑а. Трапічнае паўднёваазіяцкае дрэва з ядавітым млечным сокам.
2. ‑у. Драўніна гэтага дрэва.
[Малайск.]
анчо́ўс, ‑а,
Дробная марская рыба сямейства, блізкага да селядцоў; хамса.
[Ісп. anchoa.]
аншла́г, ‑а,
Аб’ява ў тэатры, кіно аб тым, што ўсе білеты прададзены.
•••
[Ням. Anschlag.]
а́ншлюс, ‑а,
Палітыка захопу Аўстрыі, якую праводзілі германскія імперыялістычныя колы пасля 1‑й сусветнай вайны.
[Ням. Anschluß — далучэнне.]
аняме́ласць, ‑і,
Стан анямелага.
аняме́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Пра чалавека, які страціў здольнасць гаварыць.
2. Застылы ў нерухомасці пад уплывам якога‑н. пачуцця.
3. Ціхі; пазбаўлены гукаў.
4. Неадчувальны.