Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

віяду́к, ‑а, м.

Мост над ярам, цяснінай, дарогай.

[Ад лац. via — дарога, duco — вяду.]

віяланчэлі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на віяланчэлі.

віяланчэлі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да віяланчэліст.

віяланчэ́ль, ‑і, ж.

Чатырохструнны смычковы музычны інструмент скрыпічнага сямейства, баса-тэнаровага рэгістра.

[Іт. viloncello.]

віяланчэ́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да віяланчэлі. Віяланчэльны смычок.