інтэліге́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да інтэлігент.
інтэліге́нтнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць інтэлігентнага (у 2, 3 знач.). Сапраўдная інтэлігентнасць у яе лепшым разуменне, высокая культура ў вялікай ступені ўласцівы Шэмету як кіраўніку. Бугаёў. // Далікатнасць у абыходжанні. [Іра] рашуча адхіліла маё замілаванне і зноў сказала: — Ты, як той мядзведзь. Няма ў цябе інтэлігентнасці. Сабаленка.
інтэліге́нтны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да інтэлігента, да інтэлігенцыі. Інтэлігентная праца.
2. Уласцівы інтэлігенту, інтэлігенцыі. Інтэлігентны выгляд. □ За сталамі на ўслонах сядзелі хораша апранутыя маладыя і сталыя людзі інтэлігентнага аблічча. Лось.
3. Адукаваны, культурны. Інтэлігентная сям’я. □ Камандзірам гэтага ўзвода быў Усевалад Жастоўскі, чалавек вельмі памяркоўны, ветлівы, інтэлігентны. Кулакоўскі.
інтэліге́нтшчына, ‑ы, ж.
Разм. іран.
1. зб. Інтэлігентныя людзі; інтэлігенцыя (звычайна аб старой, буржуазнай інтэлігенцыі).
2. Склад думак, жыццёвы ўклад, ўласцівы старой, буржуазнай інтэлігенцыі.
інтэліге́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да інтэлігента, інтэлігенцыі. Інтэлігенцкі побыт. Інтэлігенцкае паходжанне. // Уласцівы інтэлігенту, інтэлігенцыі. Інтэлігенцкі самааналіз.
інтэліге́нцыя, ‑і, ж.
Грамадскі слой людзей, якія прафесіянальна займаюцца разумовай, пераважна складанай творчай працай, развіццём і распаўсюджаннем культуры. Савецкая інтэлігенцыя. Народная інтэлігенцыя. // зб. Людзі, якія належаць да гэтага сацыяльнага слоя; інтэлігенты. Тэхнічная інтэлігенцыя. Сельская інтэлігенцыя. □ У той час, калі сябры купаліся, на ганку фельчарскага пункта сядзеў гурток панямонскай інтэлігенцыі. Колас.
інтэнда́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Ваеннаслужачых інтэнданцтва, інтэнданцкай службы. Палкавы інтэндант.
[Фр. intendant.]
інтэнда́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да інтэнданцтва, да інтэнданта. Інтэнданцкія абавязкі. Інтэнданцкае ўпраўленне. Інтэнданцкі склад.
•••
Інтэнданцкая служба гл. служба.
інтэнда́нцтва, ‑а, н.
Ваенная арганізацыя, якая займаецца гаспадарчым забеспячэннем арміі і вайсковай гаспадаркай.
інтэнсі́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць інтэнсіўнага; напружанасць, узмоцненая дзейнасць. Інтэнсіўнасць працы. Інтэнсіўнасць развіцця жывёлагадоўлі. Інтэнсіўнасць працэсаў абмену рэчываў.