Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

успо́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да успароцца.

2. Зал. да успорваць.

успо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да успароць.

успрыі́млівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць успрыімлівага. Пры пасадцы дрэў прыходзіцца лічыцца з іх успрыімлівасцю да шкодных газаў, дыму, дрэнных глебавых умоў і асвятлення. Гавеман.

успрыі́млівы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і успрымальны. Успрыімлівая натура.

успрыма́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць успрымальнага. Успрымальнасць органаў слыху.

успрыма́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які лёгка і хутка ўспрымае, засвойвае што‑н. Успрымальны розум. □ Моладзь вельмі ўспрымальная і многае з таго, што бачыла, пра што прачытала, імкнецца зрабіць на практыцы. Філімонаў.

2. Які лёгка падвяргаецца захворванням. Успрымальны да інфекцыйных хвароб.

успрыма́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. успрымаць — успрыняць.

2. У філасофіі — адлюстраванне ў свядомасці людзей прадметаў і з’яў рэчаіснасць якія ўздзейнічаюць на органы нашых пачуццяў. Законы ўспрымання. □ Такім чынам, матэрыялістычная тэорыя, тэорыя адлюстравання прадметаў мыслю, выкладзена тут з паўнейшай яснасцю: па-за намі існуюць рэчы. Нашы ўспрымання і ўяўленні — вобразы іх. Праверка гэтых вобразаў, аддзяленне ісцінных ад памылковых даецца практыкай. Ленін. Напорыстасці і заўзятасці ў Платонава хапала. Зноў жа — дапамагала маладосць, тэмперамент, прывабнасць, непасрэднасць успрыманняў. Сабалеўскі.

успрыма́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да успрыняцца.

2. Зал. да успрымаць.

успрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да успрыняць.

успрыня́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад успрыняць.