Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інкруста́тар, ‑а, м.

Той, хто займаецца інкрустацыяй, інкруставаннем.

інкрустацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інкрустацыі. Інкрустацыйныя работы.

інкруста́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. інкруставаць. Займацца інкрустацыяй. Інкрустацыя па дрэву.

2. Узоры, малюнкі з пласцінак косці, перламутру, металу, дрэва і інш., урэзаныя ў паверхню прадмета. Стол з інкрустацыяй.

[Ад лац. incrustatio — пакрыццё чым‑н.]

інкрымінава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. інкрымінаваць.

інкрымінава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад інкрымінаваць.

інкрымінава́цца, ‑нуецца; незак.

Зал. да інкрымінаваць.

інкрымінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што, каму-чаму.

Абвінаваціць (абвінавачваць), прад’явіць (прад’яўляць) каму‑н. абвінавачванне ў чым‑н. Інкрымінаваць каму‑н. пакражу. □ [Шыковічу] страшэнна хацелася хутчэй заглянуць у справу — што і як там інкрымінуюць мёртваму Савічу? Шамякін.

[Ад лац. incriminare — абвінавачваць.]

інкубава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. інкубаваць.

інкубава́цца, ‑буецца; незак.

Зал. да інкубаваць.

інкубава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак. і незак., каго.

Вывесці (выводзіць) птушанят у інкубатарах.