Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

усхо́джасць, ‑і, ж.

Здольнасць насення прарастаць, усходзіць. Праверыць насенне на ўсходжасць.

усхо́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да усхадзіцца.

усхо́джы, ‑ая, ‑ае.

Здольны прарастаць, даваць усходы. Усходжае насенне.

усхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.

Незак. да узысці (у 1 знач.).

усхо́дкі, ‑аў; адз. няма.

Прыступкі, па якіх паднімаюцца ўгору. Стаяў.. [дом] на ўзгорку, з вуліцы да яго вялі шырокія цэментаваныя ўсходкі. Шамякін.

усходнеславя́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ўсходніх славян, належыць усходнім славянам. Усходнеславянскі фальклор.

усхо́дні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца на ўсходзе, ідзе з усходу. Усходнія вобласці. Усходні вецер. □ Над усходнім краем лесу стаяла чорнае воблака. Кулакоўскі. Домікі ўсходняй ускраіны горада стаяць над самым Дняпром. Брыль.

2. Які мае адносіны да Усходу. Усходняя архітэктура. Усходняя культура. □ [Свіліс:] — Шкада, кальяна ў мяне няма пачаставаць вас па ўсходняму звычаю. Машара.

•••

Усходнія крэсы гл. крэсы.

усхо́днік, ‑а, м.

Разм. Студэнт, вучоны, які займаецца пытаннямі ўсходазнаўства.

усхо́дцы, ‑аў; адз. няма.

Разм. Невялікія ўсходы ​2. На ўсходцах.. хаты [Ваня] прысеў на сухую прыступку, зняў боты і выліў з іх ваду. Кулакоўскі. Люблю маленькія ўтульныя гасцініцы з.. рыпучымі ўсходцамі крутых лесвіц. Грахоўскі.

усхо́ды 1, ‑аў; адз. няма.

Парасткі насення, якія паказаліся з зямлі. Шаўковай рунню вабілі позірк бяскрайнія ўсходы ранніх культур. Шамякін. // перан. Вынікі якой‑н. дзейнасці. Так ужо сёння, на нашых вачах, нараджаюцца і дужэюць усходы новага, якое становіцца нормай нашага жыцця. Кухараў.

усхо́ды 2, ‑аў; адз. няма.

Прыступкі лесвіцы. Грында парывіста бярэ вядро і з грукатам спускаецца па ўсходах, выходзіць на двор, ідзе да калодзежа. Колас. Па стромкіх усходах чалавек сыходзіў з трыбуны. Чорны.