Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

усміхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся.

Зак. да усміхацца.

усмо́ктвальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ўсмоктвання. Усмоктвальны працэс. // Прызначаны для ўсмоктвання. Усмоктвальная труба.

усмо́ктванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. усмоктваць — усмактаць.

усмо́ктвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да усмактацца.

2. Зал. да усмоктваць.

усмо́ктваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да усмактаць.

усмя́глы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і усмаглы.

усмя́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Тое, што і усмагнуць.

усмя́тку, прысл.

Да паўвадкага стану (пра спосаб варкі яец).