Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лесагаспада́рчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лесагаспадаркі.

лесаго́н, ‑а, м.

Рабочы, які дастаўляе крапёжны лес у забой.

лесазаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Завод, на якім адбываецца пачатковая апрацоўка лесу (у 2 знач.).

лесазаво́дскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лесазавода.

лесазахава́нне, ‑я, н.

Захаванне лесу (у 1 знач.).

лесазахо́ўванне, ‑я, н.

Захоўванне лесу (у 1 знач.).

лесазна́ўства, ‑а, н.

Галіна ведаў аб прыродзе, росце і развіцці лесу.

лесакамбіна́т, ‑а, М ‑наце, м.

Камбінат па нарыхтоўцы і пачатковай апрацоўцы лесу (у 2 знач.).

лесакульту́ра, ‑ы, ж.

Штучнае насаджэнне лесу, якое ствараецца шляхам пасеву або пасадкі.

лесаматэрыя́л, ‑у, м.

Бярвёны, брусы, дошкі і пад. як будаўнічы і вырабны матэрыял.