лака́утчык, ‑а, м.
Той, хто аб’яўляе лакаут.
лакафа́рбавы, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для вырабу лакаў і фарбаў, звязаны з іх вырабам. Лакафарбавая сыравіна. Лакафарбавая вытворчасць. // Які складаецца з лакаў і фарбаў. Лакафарбавае пакрыццё.
лакацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да лакацыі. Лакацыйны перадатчык.
лака́цыя, ‑і, ж.
Спец. Вызначэнне месцазнаходжання аб’екта з дапамогай лакатара.
лаке́й, ‑я, м.
1. Дамашні слуга пры панах; слуга ў гасцініцы, рэстаране і пад. (у памешчыцкім і буржуазным асяроддзі).
2. перан. Неадабр. Чалавек, які выслужваецца, падхалімнічае, ліслівіць.
[Фр. laquais.]
лаке́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Неадабр.
1. Быць, служыць лакеем.
2. перан. Выслужвацца, падхалімнічаць, ліслівіць. Ідучы праз залу рэстарана, Асташонак спыніўся каля афіцыянткі і гучна прамовіў: — Як вам не сорамна! На падачках у тых трутняў жывяце... Лакейнічаеце! Ваданосаў.
лаке́йскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лакея, належыць лакею. Лакейская служба. Лакейская вопратка. // перан. Неадабр. Угодлівы, ліслівы, пакорны. Лакейская ўгодлівасць. □ Уваходзіць Лямант і стаіць у лакейскай позе. Чорны.
2. у знач. наз. лаке́йская, ‑ай, ж. Памяшканне, пакой для лакеяў.
лаке́йства, ‑а, н.
1. Служба, занятак лакея.
2. перан. Неадабр. Угодлівасць, падхалімства, рабская пакорнасць.
3. зб. Разм. Лакеі.
лакірава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лакіравання, прызначаны для лакіравання. Лакіравальная машына.
лакірава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. лакіраваць.