лагі́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць лагічнага: адпаведнасць законам логікі. Лагічнасць довадаў.
лагі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да логікі (у 1 знач.). Лагічныя катэгорыі. Лагічны метад.
2. Заснаваны на законах логікі; які адпавядае законам логікі. Лагічнае мышленне. □ Было нешта падобнае на праўду ў падасланым лісце. Аб гэтым гаварылі лагічныя довады, з якімі нельга было не пагадзіцца. Лынькоў. // Выяўлены, устаноўлены з дапамогай законаў логікі. Лагічная памылка.
3. Абумоўлены самім характарам, унутранай заканамернасцю чаго‑н.; непазбежны, заканамерны. Само сабою, як лагічны вынік, як завяршэнне ўсіх думак і разважанняў, узнікла адно простае і шчырае пытанне. Кулакоўскі.
4. Паслядоўны, разумны. Быць лагічным. Лагічны ўчынак.
лаго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Разм.
1. Прыемны спакой, хараство. [Ганна:] — Нейкая лагода, як ціхія хвалі, агортвае ўсю істоту. Дубоўка. У полі такая лагода, што хоць аставайся тут, на мяжы, прыляж, маўчы ды глядзі навокал. Бядуля.
2. Згода, дружба, прыязнасць. Яны размаўлялі ціха, з лагодай, відаць, раіліся пра запаветнае і блізкае іх душы. Пташнікаў. Ёсць хвіліны прыемнай блізкасці паміж людзьмі, нейкай ціхай узрушанасці і лагоды, светлай, як восеньскі дзень. М. Стральцоў.
лаго́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
Разм.
1. каго-што. Лашчыць; прывабліваць. Была ранняя вясна, і сонца шчодра лагодзіла і ўгравала зямлю. Гроднеў. Той дом лагодзіць наша вока. Броўка.
2. каму. Дагаджаць, паддобрывацца. Лагодзіць старэйшаму.
лаго́днасць, ‑і, ж.
Уласцівасць лагоднага; дабрадушнасць, ласкавасць. [Лабановіч] упадабаў пастуха за бестурботнасць, вясёласць і лагоднасць. Колас. Падняўся і Раман Дзянісавіч. Знікла з яго твару нядаўняя лагоднасць, ён стаў пануры і заклапочаны. Хадкевіч. Чалавек ён [настаўнік] добры, заўсёды з усмешкай і ў голасе прыязная лагоднасць. Кулакоўскі.
лаго́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Дабрадушны, ласкавы. Вася быў лагодным і не памятлівым на зло чалавекам. Мележ. Помню маму ў дні свят — паружавелую, гаманлівую і бясконца лагодную... Марціновіч.
2. Мяккі, прыемны. Лагодная ўсмешка. Лагодны настрой. □ Пашумліваў вецер лагодны, ласкавы. Колас. Стаяла ціхае, лагоднае летняе надвор’е. Кавалёў. У пакой улятаў лагодны шум вясковага лесу, наперабой спявалі птушкі. Шчарбатаў.
лаго́жы, ‑аў; адз. няма.
Абл. Сані-развалкі для перавозкі грузаў; розвальні. Лагожы, здаецца, дзяруць снег; цяжкія, з шырокімі новымі палазамі, .. яны, звальваючыся з гору ў цалік, лезуць да зямлі. Пташнікаў.
лагу́на, ‑ы, ж.
1. Мелкаводны валіў, аддзелены ад мора пясчанай касой. Лагуны Адрыятычнага мора.
2. Участак мора паміж каралавымі рыфамі і берагам мацерыка або востраве; ўнутраны вадаём атола.
[Іт. laguna.]
лагу́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лагуны. Лагунныя адкладанні. // З лагунамі. Лагунны рыф.
лагчы́на, ‑ы, ж.
Нізкае месца сярод адхонных схілаў; нізіна. Спусціцца ў лагчыну. □ Вуліца праходзіла такою лагчынаю, што вясной у час паводкі рабілася як рака. Чарнышэвіч. Хмызняк адыходзіў у балотную лагчыну на той бок Пнівадкі. Чорны.