Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лабіялізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад лабіялізаваць.

2. у знач. прым. Які вымаўляецца з лабіялізацыяй. Лабіялізаваныя галосныя гукі.

лабіялізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

Спец.

1. Стаць (станавіцца) лабіялізаваным.

2. Падпасці пад лабіялізацыю.

лабіялізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Спец. Вымавіць (вымаўляць) гукі мовы з лабіялізацыяй.

лабіяліза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Вымаўленне некаторых гукаў мовы з акругленнем выцягнутых губ.

лабія́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Утвораны з удзелам губ; губны. Лабіяльныя зычныя «б», «п».

2. Падобны губе, губам; які нагадвае сабой губы. Лабіяльныя органы пачуццяў у насякомых.

[Ад лац. labialis — губны.]

лабко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лабка (у 1 знач.). Лабковая косць.

лабо́к, ‑бка, м.

1. Бугарок на месцы зрашчэння пярэдніх касцей таза.

2. Разм. Памянш. да лоб.

3. Абл. Франтон двухскатнага даху. [Мальвы] падымалі пад самы лабок свае грамафонныя трубы. Вітка.

лабрадары́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Чорная або цёмна-шэрая горная парода, якая складаецца пераважна з лабрадору (выкарыстоўваецца для розных вырабаў і ўпрыгожвання будынкаў). Абеліск з чорнага лабрадарыту.

лабрадары́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лабрадарыту. Лабрадарытавы кар’ер. // Зроблены з лабрадарыту. Лабрадарытавыя пліты.

лабрадо́р, ‑у, м.

Мінерал з групы палявых шпатаў.

[Ад геаграфічнай назвы Лабрадор.]