козагадо́ўля, ‑і, ж.
Развядзенне коз як галіна жывёлагадоўлі.
козагадо́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да козагадоўлі, звязаны з ёю. Козагадоўчая ферма.
ко́зачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш.-ласк. да каза; невялікая каза.
ко́злік, ‑а, м.
1. Памянш.-ласк. да казёл (у 1, 2 знач.); невялікі казёл. Стаіць козлік шэранькі. Бядуля.
2. Тое, што і казёл (у 8 знач.). За варотамі цямнеў сілуэт «козліка». — Сядайце сюды, — салдат бразнуў дзверцамі кабіны. Алешка.
ко́злы, ‑аў; адз. няма.
1. Сядзенне для фурмана ў перадку экіпажа. — У горад, бацька — сказала.. [Алаіза Пашкевіч] старому, што кляваў носам, седзячы на козлах. С. Александровіч.
2. Прыстасаванне для пілавання дроў у выглядзе бруса на чатырох ножках, збітых крыж-накрыж. Яшчэ з раніцы Еўдакім паклікаў Юрку на дрывотнік. Тут стаялі козлы, на іх ляжала навостраная піла. Курто. // Падстаўка такой формы для ўсякіх іншых мэт. Пад адным з .. [дубкоў] стаяў збіты наспех стол на козлах. Мележ. Большасць трактароў, уведзеных у майстэрню, ужо была разабрана: адзін стаяў на козлах, без матора і кабіны, побач ляжалі на падлозе гусеніцы. Хадкевіч.
3. Спосаб расстаноўкі вінтовак у адным месцы па 3–6 штук крыж-накрыж з апорай на прыклад, штыкамі ўверх. Саставіць вінтоўкі ў козлы.
ко́зыр, ‑а, м.
1. Карта той масці, якая лічыцца старшай і б’е любую карту другіх масцей. Біць козырам. Хадзіць з козыра.
2. Пра тое, што можа даць у неабходны момант перавагу ў чым‑н. Мадэрністы, калі іх лаюць за гвалт над здаровым сэнсам, любяць выстаўляць адзін козыр: гэта арыгінальна! У. Калеснік.
•••
Козыр біты чый — пра чый‑н. пройгрыш, правал.
Усе козыры ў руках у каго — хто‑н. мае ўсё неабходнае для ажыццяўлення пастаўленай мэты.
Хадзіць козырам гл. хадзіць.
ко́зыт, ‑у, М ‑зыце, м.
Адчуванне лёгкага нервовага раздражнення, якое выклікаецца дотыкам да скуры. Хлопчык смяяўся ад бацькавага козыту, адпіхваў ручкамі твар, а Анатоль усё цалаваў і цалаваў: шчочкі, лоб, шыю, грудзі. Пальчэўскі.
ко́зытна, безас. у знач. вык., каму-чаму.
Пра адчуванне козыту. Таццяна бачыла, што Тані ўсё ж козытна, але яна не хоча прызнацца і мацуецца. Васілёнак.
кок 1, ‑а, м.
Повар на судне.
[Гал. kok.]
кок 2, ‑а, м.
Від мужчынскай прычоскі — начэсаная або закручаная пасма валасоў над ілбом.
[Ад фр. coq — певень.]
кок 3,
гл. кокі.
ко́ка 1, ‑а, н.
Дзіц. Яйцо.
ко́ка 2, ‑і, ДМ коцы, ж.
Тое, што і какаінавы куст (гл. куст).
[Ісп. coca.]