змянша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зменшыць.
змяншэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. змяншаць — зменшыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. змяншацца — зменшыцца.
змяня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да змяніцца.
2. Зал. да змяняць 1.
змяня́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да змяніць.
змяня́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Разм. Зрабіць абмен чаго‑н. на што‑н.; абмяняць, памяняць. — Я на панскі капялюш Брыль свой не змяняю. Колас.
•••
Змяняць быка на індыка; змяняць гаршкі на гліну — памыліцца ў разліках, з дрэннага выбраць горшае.
змяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да змераць.
змярза́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. змярзацца.
змярза́цца, ‑аецца.
Незак. да змерзнуцца, змерзціся.
змярка́нне, ‑я, н.
1. Наступленне змроку, цемнаты. Дзень праводзяць дзеці ў лесе — З досвітку і да змяркання. Аўрамчык. Сонца зайшло, і пачалося змярканне — ціхае, свежае, з расой і камарамі. Брыль.
2. Прыцемкі паміж заходам сонца і наступленнем ночы. Дзень пагас за сялом, Паплавы ахінула змярканне. Панчанка.
змярка́ць, ‑ае.
Незак. да змеркнуць (у 1 знач.).