Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зме́ншвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зменшыцца.

2. Зал. да зменшваць.

зме́ншваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зменшыць.

зме́ншчык, ‑а, м.

Той, хто зменьвае каго‑н. на якой‑н. рабоце. Здаўшы плавільную печ зменшчыку, Міхал выйшаў за заводскую браму. Карпаў.

зме́ншчыца, ‑ы, ж.

Жан. да зменшчык.

зме́ншыцца, ‑шыцца; зак.

1. Стаць меншым па аб’ёму, колькасці, велічыні. Сям’я зменшылася на аднаго чалавека. □ Завалочаныя туманам берагі як бы аддаліліся і зменшыліся. Савіцкі.

2. Стаць меншым па ступені, сіле, інтэнсіўнасці праяўлення. Боль зменшыўся. □ Дождж зменшыўся і роўна шумеў на саламянай страсе. Чорны.

зме́ншыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.

1. Зрабіць меншым па аб’ёму, колькасці, велічыні. Зменшыць крок. □ Прыехаў новы гаспадар, пачаў наводзіць у фальварку новыя парадкі, зменшыў і без таго мізэрную плату парабкам, і бацька забраў Андрэя дахаты. Хадкевіч. [Жанчына] зменшыла агонь, каб не выкіпела ў кацялку страва, узяла граблі і пайшла насустрач незнаёмаму. Гурскі.

2. Зрабіць меншым па ступені, сіле, інтэнсіўнасці праяўлення. Кравец павёў пяц[ь] чалавек пад пільню, стараючыся загаварыць, каб зменшыць сваё хваляванне. Чорны. Алесь зменшыў імклівы бег машыны. Ваданосаў.

зме́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да змяніцца.

2. Зал. да зменьваць.

зме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да змяніць.

зме́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад змераць, змерыць.

зме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і зме́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Вызначыць якой‑н. мерай велічыню чаго‑н. Змераць тэмпературу. □ Вадзік узяў вясло, на ўсякі выпадак змераў глыбіню возера. Гамолка. Дарогі, цёмныя дарогі! Вы так маўклівы, вы так строгі! Хто вас аблічыць? Хто вас змерыць? Колас. Думак народных сягоння не змераць, Шчырых пачуццяў нічым не абняць. Глебка.

2. (у спалучэнні з назоўнікамі «поглядам», «позіркам», «вокам» і пад.). Прыкінуць, вызначыць на вока велічыню, памеры чаго‑н. Вокам змералі салдаты, Ці далёка да сяла. Калачынскі. // Агледзець з галавы да ног, вызначаючы што‑н. ці выяўляючы якое‑н. пачуццё (звычайна пагарду, гнеў, абурэнне). Васіль змераў Дразда халодным позіркам і адвярнуўся. Шашкоў.