Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зеляню́сенькі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вельмі зялёны; зелянюткі. А знізу гэты лес кашлаты Меў зелянюсенькія шаты Лазы, чаромхі ці крушыны, Алешын ліпкіх. Колас.

зеляню́ткі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вельмі зялёны; зелянюсенькі. Зелянюткі гай.

зеляня́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Злёгку зялёны; зеленаваты. Схапіўшыся за грудзі, жанчына апусцілася на калені і штосьці хацела сказаць, але нахілілася і цяжка ўпала ля вялікага каменя, абросшага знізу зелянявым слізкім мохам. Лынькоў.

зем...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «зямельны», напрыклад: земаддзел, земснарад.

зе́мец, ‑мца, м.

Разм. У дарэвалюцыйнай Расіі — земскі дзеяч.

земле... (а таксама земля...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «зямля ​1», напрыклад: землеўладанне, землекарыстанне, землечарпалка.

землеапіса́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да землеапісання.

землеапіса́нне, ‑я, н.

Уст. Тое, што і геаграфія.

землекапа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Машына для капання зямлі.

землекапа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да капання зямлі. Землекапальныя работы.