Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

генера́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Група арганізмаў у папуляцыі, аднолькава аддаленых у роднасных адносінах ад агульных продкаў; пакаленне.

2. Нараджэнне, узнаўленне, вытворчасць. Генерацыя выпрамянення.

[Ад лац. generatio — нараджэнне.]

генеры́раванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. генерыраваць.

генеры́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Спец. Выклікаць з’яўленне, утварэнне чаго‑н. Генерыраваць электрычныя ваганні.

гене́тык, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне генетыкі.

гене́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Навука аб законах спадчыннасці і зменлівасці арганізмаў.

[Ад грэч. genetikos — звязаны з нараджэннем, паходжаннем.]

генеты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да генезісу, вывучае паходжанне, развіццё чаго‑н. Генетычная сувязь.

2. Які мае адносіны да генетыкі. Генетычная інфармацыя.

ге́ній, ‑я. м.

1. Самая высокая ступень творчай адаронасці, таленавітасці чалавека ў якой‑н. сферы дзейнасці. Смеласць і мужнасць рускіх войск і партызанаў, геній палкаводца Кутузава выратавалі Расію. «Беларусь».

2. Чалавек, надзелены такой адаронасцю. Ленін — геній рэвалюцыі.

3. У старажытнарымскай міфалогіі — дух-заступнік, які кіруе дзеяннямі і думкамі чалавека на працягу ўсяго яго жыцця.

•••

Добры геній чый — пра чалавека, які аказвае на каго‑н. дабратворны ўплыў, прыносіць каму‑н. карысць.

Злы геній чый — пра чалавека, які аказвае на каго‑н. дрэнны ўплыў, прыносіць каму‑н. шкоду, зло.

[Лац. genius.]

генія́льнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць геніяльнага. Геніяльнасць народнай творчасці.

2. Тое, што і геній (у 1 знач.). Геніяльнасць К. Маркса.

генія́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Надзелены геніем (у 1 знач.); выключна адароны, таленавіты. Янка. Купала быў першым, хто чуццём геніяльнага мастака разгадаў у Багдановічу выдатнага паэта. Майхровіч.

2. Уласцівы генію, творча дасканалы. Геніяльная думка. Геніяльны раман.

генпла́н, ‑а, м.

Генеральны план.