Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

геафі́зік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне геафізікі.

геафі́зіка, ‑і, ДМ ‑зіцы, ж.

Комплекс навук аб фізічных уласцівасцях Зямлі і аб фізічных працэсах, якія ў ёй адбываюцца.

геафізі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да геафізікі. Геафізічная абсерваторыя.

геахі́мік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне геахіміі.

геахімі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да геахіміі. Геахімічныя даследаванні. Геахімічныя працэсы.

геахі́мія, ‑і, ж.

Навука аб хімічным саставе Зямлі і законах распаўсюджання, размеркавання, спалучэння хімічных элементаў у зямной кары.

геацэнтры́зм, ‑у, м.

Тое, што і геацэнтрычная сістэма свету (гл. сістэма).

[Ад грэч. gē — зямля і лац. centrum — цэнтр.]

геацэнтры́чны, ‑а я, ‑ае.

Які мае адносіны да цэнтра Зямлі.

•••

Геацэнтрычная сістэма свету гл. сістэма.