Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ві́рус,

гл. вірусы.

вірусалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да вірусалогіі. Вірусалагічны метад даследавання.

вірусало́гія, ‑і, ж.

Галіна мікрабіялогіі, якая вывучае вірусы.

ві́русны, ‑ая, ‑ае.

Выкліканы вірусамі. Вірусны грып. // З вірусамі.

вірусо́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне вірусалогіі.

ві́русы, ‑аў; адз. вірус, ‑а, м.

Самыя дробныя мікраарганізмы, якія выклікаюць заразныя захворванні. Вірус шаленства. Фільтроўныя вірусы.

[Ад лац. virus — яд.]

віру́тнік, ‑а, м.

Разм. лаянк. Дрэнны, нікчэмны чалавек. — Нашто ён [Клышэўскі] нам, гэты вірутнік, гэты зброд? — крычаў Каетан, грукаючы кулаком па стале. Броўка.

віры́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вірыраваць.

віры́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Надаць (надаваць) фатаграфічнаму здымку з дапамогай віражу ​2 пэўную афарбоўку.

віры́сты, ‑ая, ‑ае.

У якім многа віроў (у 1 знач.). Вірыстая рака. Вірыстая плынь.