Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

венірава́ны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад веніраваць.

2. у знач. прым. Абліцаваны цвёрдымі або каштоўнымі пародамі дрэва. Веніраваная фанера.

венірава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да веніраваць.

венірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Абліцаваць (абліцоўваць) цвёрдымі або каштоўнымі пародамі дрэва. Веніраваць фанеру дубам.

ве́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Вены. Венскі тэатр.

•••

Венскае крэсла — від лёгкай і моцнай мэблі з гнутага дрэва.

Венскае пітво — слабіцельны сродак.

вентылі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да вентыліраваць.

вентылі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Рабіць вентыляцыю (у 1 знач.), праветрываць. Вентыліраваць памяшканне.

ве́нтыль, ‑я, м.

Спец.

1. Клапан для рэгулявання патоку вадкасці, пары, газу і пад.

2. Клапан у музычных інструментах для змены вышыні гуку.

[Ням. Ventil з лац.]

ве́нтыльны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да вентыля.

вентыля́тар, ‑а, м.

Прыстасаванне для ўзмацнення перамяшчэння паветра; праветрывання. Выцяжны вентылятар. Цеплавы вентылятар.

вентыля́тарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вентылятара.