Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бунта́рскі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы бунтару. Бунтарскія настроі. Бунтарскі дух.

бунта́рства, ‑а, н.

Рэзкае абурэнне, пратэст, якія суправаджаюцца непакорнасцю. Казку дзіўную чуў у юнацтве: Нейкі волат, ці то чарадзей, Стагоддзі правёў у бунтарстве, Каб аздобіць шчасцем людзей. Чарот.

бунтаўшчы́к, ‑а. м.

Удзельнік бунту ​1, бунтар. [Казацкі афіцэр:] — Крамольнікі! Бунтаўшчыкі! Для вас ужо царскія законы — не законы?! Сваволіць? Бунтаваць? Колас.

бунтаўшчы́ца, ‑ы, ж.

Жан. да бунтаўшчык.

бунтаўшчы́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бунтаўшчыка.

бунто́ўны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які па-бунтарску настроены, схільны да бунту. Бунтоўны чалавек.

2. Неспакойны, трывожны. [Дзяўчыне] і самой захацелася раптам сустрэць і пакахаць бунтоўнае, мяцежнае сэрца. Мехаў. І ў дні блакітна-роўныя, Калі гудуць станкі, Яшчэ жывуць бунтоўныя У сэрцы аганькі! Лявонны.

3. Які заклікае да бунту. Ёсць такое жаданне: калі загрыміць Непадкупнай расправы бунтоўная песня, Каб вы так жа ўпарта, як некалі мы, Роўны сонцу штандар рэвалюцыі неслі. Глебка.

бунчу́к, ‑а, м.

1. Дрэўка з шарам і конскім хвастом наверсе як знак улады ўкраінскіх і польскіх гетманаў, казацкіх атаманаў, турэцкіх пашэй.

2. Шумавы музычны інструмент у некаторых ваенных аркестрах, упрыгожаны конскім хвастом.