Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

англіка́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пануючай у Англіі разнавіднасці пратэстанцкай рэлігіі. Англіканская царква.

англіцы́зм, ‑а, м.

Слова або моўны выраз, запазычаныя з англійскай мовы.

[Фр. anglicisme.]

англіча́не, ‑чан; адз. англічанін, ‑а, м.; англічанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. англічанкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Англіі.

англіча́нін,

гл. англічане.

англіча́нка,

гл. англічане.

анго́рскі, ‑ая, ‑ае.

У выразах: ангорская каза гл. каза; ангорская кошка гл. кошка; ангорскі трус гл. трус.

ангстрэ́м, ‑а, м.

Адзінка вымярэння даўжыні, роўная адной дзесяцімільярднай долі метра.