Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

азанава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад азанаваць.

азанава́цца, ‑нуецца; зак. і незак.

Спец.

1. Напоўніцца (напаўняцца), насыціцца (насычацца) азонам. У час навальніцы паветра азануецца.

2. толькі незак. Зал. да азанаваць.

азанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак.

Спец.

1. Ператварыць (ператвараць) у азон (пра кісларод).

2. Зрабіць (рабіць) азанізацыю. Азанаваць пакой.

азана́тар, ‑а, м.

Прылада для атрымання азону, для азанавання паветра.

азаніза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Ачышчэнне азонам з мэтай абясшкоджання і ліквідацыі дрэннага паху.

азара́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да азарыцца.

2. Зал. да азараць.

азара́ць, ‑ае.

Незак. да азарыць.

аза́рт, ‑у, М ‑рце, м.

Заўзятасць, гарачнасць, моцнае захапленне. Спартыўны азарт. Увайсці ў азарт. Брацца за што‑н. з азартам. □ А раніцай — усім на здзіўленне — вяртаўся [Іван] свежы, вясёлы і з азартам уключаўся ў работу. Данілевіч. [Дзяўчат] ахапіў працоўны запал, ад іх біла маладосцю, здароўем, натхненнем, азартам. Карпюк.

[Ад фр. hasard — выпадак, выпадковасць; рызыка.]

аза́ртнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць азартнага.

аза́ртнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Уваходзіць у азарт; праяўляць азарт.