Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стрыно́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да стрыножыць.

стрыно́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго.

Звязаць путам пярэднія ногі каня з адной задняй. Стрыножыць каня.

стры́пер, ‑а, м.

Спец.

1. Механізм для выштурхвання балванак са зложніцы.

2. Камбінаваная ўборачная машына, якая зразае і малоціць каласы, а таксама вее насенне.

[Англ. stripper.]

стры́перны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да стрыпера. Стрыперная машына.

стрыпты́з, ‑у, м.

У капіталістычных краінах — танцавальнае выступленне ў кабарэ, звязанае з паступовым распрананнем танцоўшчыцы.

[Ад англ. strip — знімаць і tease — дражніць.]

стрыхні́н, ‑у, м.

Моцны яд, які атрымліваюць з насення трапічнай расліны чылібухі (выкарыстоўваецца ў лячэбных дозах у медыцыне).

[Ад грэч. strychnos — рвотны арэшак.]

стрыхо́ўка, ‑і, ДМ ‑хоўцы; Р мн. ‑ховак; ж.

Прылада для выраўноўвання саломы пры крыцці страхі.

стрэл, ‑у, м.

Узрыў зарада ў канале ствала агнястрэльнай зброі, у выніку якога вылятае куля або снарад на пэўную адлегласць. Пісталеты стрэл абарваў .. голас [жанчыны], рэхам пракаціўся — і раз і другі — па ўзгорыстаму наваколлю. Лынькоў. Адным стрэлам двух зайцаў забіць. Прымаўка. // Гукі гэтага ўзрыву. Грукне стрэл — і ў яго бліскавічным агні Перамогі абрысы ты ўбачыш, на міг. Панчанка.

стрэлападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму, выгляд стрэлы. Стрэлападобны ліст.

стрэ́лачнік, ‑а, м.

Рабочы, які пераводзіць стрэлкі на рэйкавым пуці.

•••

Стрэлачнік вінаваты (іран.) — ужываецца ў тых выпадках, калі ўсю адказнасць за няўдачу, катастрофу ўскладаюць на нізавога выканаўцу.