Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тушы́цца 1, тушыцца; незак.

Зал. да тушыць ​1.

тушы́цца 2, ‑тушыца; незак.

1. Падвяргацца тушэнню ​2.

2. Зал. да тушыць ​2.

тушы́ць 1, тушу, тушыш, тушыць; незак., што.

Спыняць гарэнне чаго‑н.; гасіць. Сястра ўжо тушыла святло на калідоры. Асіпенка. Паравозы выпускала пару, тушылі топкі. Лынькоў. [Ігар] тушыў папяросу, тыкаючы яе ў дно сподка. Карпюк. // перан. Спыняць, заглушаць (якія‑н. пачуцці, каханне і пад.). Успамін пра брата астуджвае Васілісін голас, тушыць яе добрую ўсмешку, абуджае даўнюю крыўду і злосць. Васілевіч. Урэшце .. [Яраш] мог бы заклікаць на дапамогу сябра і разважлівую, спакойную Валянціну Андрэеўну, якая неаднойчы ўжо тушыла ўспышкі Галінай хваравітай рэўнасці. Шамякін. // перан. Не даваць развівацца, пашырацца чаму‑н. Хай льюцца песень грэлі Ад сэрца, ад душы. Яны людзей сагрэлі, Не буду іх тушыць. Пушча. / у вобразным ужыв. Зоры не паспявалі з’явіцца ўваччу, як успышка святла зноў тушыла іх. Чорны.

•••

Тушыць (гасіць) мяч — ударам зверху прызямляць (у валейболе, тэнісе і пад.).

Снег саломаю тушыць — рабіць якую‑н. бязглуздзіцу, глупства.

тушы́ць 2, тушу, тушыш, тушыць; незак., што.

Варыць на малым агні ў закрытай пасудзіне. Тушыць капусту. Тушыць мяса. Тушыць агародніну.

тушэ́, нескл., н.

Спец.

1. У музыцы — характар, спосаб дакранання (націск, удар) пальцаў выканаўцы пры ігры на фартэпіяна, што ўплывае на афарбоўку і выразнасці, гучання інструмента ў розных выканаўцаў.

2. У спорце — укол (удар) у фехтаванні. // Дотык барца абедзвюма лапаткамі да дывана, які абазначае паражэнне.

[Фр. toucher — чапаць, дакранацца.]

тушэ́нне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. тушыць ​1.

тушэ́нне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. тушыць ​2.

ту́я, ‑і, ж.

Вечназялёнае хвойнае дрэва сямейства кіпарысавых з дробным лускападобным лісцем. [Снег] бялеў толькі пад кустамі туі і барбарысу. Карпаў.

[Грэч. thya.]