Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лесату́ндра, ‑ы, ж.

Прыродная пераходная зона паміж лесам і тундрай.

лесату́ндравы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лесатундры. Лесатундравая зона.

лесатэхні́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з лясной гаспадаркай, з лясной прамысловасцю. Лесатэхнічныя мерапрыемствы. Лесатэхнічны інструмент.

2. Які мае адносіны да падрыхтоўкі спецыялістаў для лясной прамысловасці і лясной гаспадаркі. Лесатэхнічны інстытут.

лесаўкла́дчык, ‑а, м.

Спец. Машына для ўкладкі пілаванага лесу ў штабялі.

лесаўпара́дкавальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лесаўпарадкавання.

лесаўпара́дкаванне, ‑я, н.

Сукупнасць мерапрыемстваў па арганізацыі і вядзенню лясной гаспадаркі.

лесахі́мік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне лесахіміі.

лесахімі́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з хімічнай перапрацоўкай драўніны. Лесахімічны завод. Лесахімічная прамысловасць.

лесахі́мія, ‑і, ж.

Раздзел хіміі, які вывучае хімічныя ўласцівасці драўніны і прыёмы яе хімічнай перапрацоўкі.

лесацяга́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для выцягвання з вады і перамяшчэння бярвення.