тушава́цца 1, ‑шуюся, ‑шуешся, ‑шуецца; незак.
Саромецца, бянтэжыцца. І сусед тушаваўся, ледзь паспяваў сказаць: «Дзякую, дзякую, дзякую...» Пестрак. Ніякавела, тушавалася пад людскімі позіркамі дзяўчына, прыспешвала крок. Місько.
тушава́цца 2, ‑шуецца; незак.
Зал. да тушаваць 1.
тушава́цца 3, ‑шуецца; незак.
Зал. да тушаваць 2.
тушава́ць 1, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; незак., што.
Наносіць цені на малюнак, пакрываць тушоўкай. Тушаваць чарцёж.
тушава́ць 2, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; незак.
Выпадкова дакранацца да більярднага шара, рабіць туш 3.
ту́шавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тушы 2. Тушавыя фарбы.
ту́шаны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад тушыць 1.
ту́шаны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад тушыць 2.
2. у знач. прым. Прыгатаваны тушэннем 2. Тушаная капуста. □ Гаспадыня падала халаднік, за ім — маладую тушаную бульбу. Дуброўскі.
ту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Памянш.-ласк. да туша (у 1 знач.); цела забітай жывёлы, птушкі і пад. невялікіх памераў. [Князь:] — Вэндзіць фазана будзеш як заўсёды на драўляным пілавінні з цукрам. І каб тушкі не дакраналіся адна да адной! Караткевіч. Штогод з Жлобіна ў буйныя цэнтры нашай краіны накіроўваюцца ў вагонах-халадзільніках тысячы скрынак з упакаванымі тушкамі «зялёных качанят». «Беларусь».
тушка́нчык, ‑а, м.
Млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з вельмі доўгімі заднімі нагамі і хвастом, якая жыве ў пустынях і стэпах. Ратуючыся ад агню, на дарогу сыпаліся дажджом конікі, у дзікім спалоху кідаліся нам пад ногі тушканчыкі. Хомчанка.
тушо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Кансерваванае тушанае мяса. Свіная тушонка. □ — Хлеба няма больш, — пашкадаваў .. [кульгавы]. — Вёз хлеба, мусіць, не адолею тушонку тваю. Чыгрынаў.
тушо́ўка 1, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. тушаваць 1.
2. Цені, штрыхі, якія наносяцца на малюнак, план, карту і пад. Палажыць тушоўку на малюнак.
тушо́ўка 2, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. тушаваць 2.
тушы́льнік, ‑а, м.
1. Прыстасаванне для тушэння вугалёў.
2. Накрыўка для трубы самавара.
тушы́раваць, ‑рум, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго.
Спец.
1. У французскай барацьбе — пакласці (класці) праціўніка на лапаткі.
2. Злёгку ўдарыць (удараць) жывёліну пры дрэсіроўцы, у час цыркавога выступлення і пад.