антыло́па, ‑ы,
Жвачная жывёліна атрада парнакапытных.
антыло́па, ‑ы,
Жвачная жывёліна атрада парнакапытных.
антымара́льны, ‑ая, ‑ае.
Які супярэчыць маралі; амаральны.
антымарксі́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Накіраваны супраць марксізма; які супярэчыць прынцыпам марксізма.
антымаста́цкі, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены мастацкасці; які супярэчыць мастацкаму густу.
антымаста́цтва, ‑а,
Тэндэнцыі ў сучасным заходнім мастацтве, што выражаюцца ў імкненні ствараць творы, якія супярэчаць законам віду або жанру мастацтва.
антымілітары́зм, ‑у,
Масавы міжнародны рух супраць палітыкі мілітарызму і імперыялістычных войнаў.
антымілітары́ст, ‑а,
Прыхільнік антымілітарызму.
антымілітары́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Накіраваны супраць мілітарызму.
антымо́нія, ‑і,
У выразе: разводзіць антымоніі
антынавуко́вы, ‑ая, ‑ае.
Накіраваны супраць навуковых тэорый, палажэнняў; ненавуковы.