антыдэмакраты́чны, ‑ая, ‑ае.
Накіраваны супраць дэмакратыі; варожы інтарэсам народу.
антыдэмакраты́чны, ‑ая, ‑ае.
Накіраваны супраць дэмакратыі; варожы інтарэсам народу.
антыдэтана́тар, ‑а,
Прэпарат, які дабаўляецца ў бензін для папярэджання дэтанацыі ў рухавіках ўнутранага згарання.
антыімперыялісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Накіраваны супраць імперыялізму, проціпастаўлены яму.
антыкамуні́зм, ‑у,
Варожая камуністычнай практыцы буржуазная ідэалогія, асноўным зместам якой з’яўляецца паклёп на сацыялістычны лад, фальсіфікацыя палітыкі і мэт камуністычных партый, вучэння марксізма-ленінізма.
антыкамуністы́чны, ‑ая, ‑ае.
Накіраваны супраць камунізма; варожы камунізму.
антыква́р, ‑а,
1. Прадавец антыкварных прадметаў.
2.
антыква́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі стары і каштоўны.
2. Які мае адносіны да старых каштоўных прадметаў.
антыкварыя́т, ‑у,
Гандаль старадаўнімі каштоўнымі прадметамі, карцінамі, кнігамі.
антыклерыкалі́зм, ‑у,
Палітычная плынь, накіраваная супраць клерыкалізму.
антыклерыка́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да антыклерыкалізму.