лесазна́ўства, ‑а,
Галіна ведаў аб прыродзе, росце і развіцці лесу.
лесазна́ўства, ‑а,
Галіна ведаў аб прыродзе, росце і развіцці лесу.
лесакамбіна́т, ‑а,
Камбінат па нарыхтоўцы і пачатковай апрацоўцы лесу (у 2 знач.).
лесакульту́ра, ‑ы,
Штучнае насаджэнне лесу, якое ствараецца шляхам пасеву або пасадкі.
лесаматэрыя́л, ‑у,
Бярвёны, брусы, дошкі і пад. як будаўнічы і вырабны матэрыял.
лесамеліяра́тар, ‑а,
Спецыяліст па лесамеліярацыі.
лесамеліярацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лесамеліярацыі.
лесамеліяра́цыя, ‑і,
Паляпшэнне прыродных (глебавых, гідралагічных і кліматычных) умоў шляхам лесаразвядзення.
лесанарыхто́ўкі, ‑товак;
Дзяржаўная нарыхтоўка лесу (у 2 знач.).
лесанарыхто́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лесанарыхтовак.
лесанарыхто́ўшчык, ‑а,
Той, хто займаецца лесанарыхтоўкамі.