змыка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. змыкаць — самкнуць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. змыкацца — самкнуцца. Змыканне радоў. Змыканне губ.
змыка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да самкнуцца.
2. Зал. да змыкаць.
змыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да самкнуць.
змы́лак, ‑лка, м.
Астатак ад куска мыла, якім карысталіся.
змы́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад змыліць.
змы́ліцца, ‑ліцца; зак.
Зрасходавацца пры мыцці (пра мыла). Мыла змылілася.
змылі́цца, змылю́ся, змылі́шся, змылі́цца; зак.
Разм. Памыліцца. Сцішна. Пуста. Адзінока... Свет закрыла цьма густая. Паваротка тут крутая, — Не змыліся ж, маё вока! Колас. Кастусь прачытаў на памяць.. дарагія ім словы з вялікім пачуццём, адным духам. — Ну як? Не змыліўся? — Не, развёў рукамі Валерый. Якімовіч.
змы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Зрасходаваць (мыла) на мыццё. Змыліць усё мыла.
змы́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да змыліцца.
2. Зал. да змыльваць.
змы́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да змыліць.
змы́слы, ‑ая, ‑ае.
Абл. Кемлівы, знаходлівы. — [Дзед Талаш] чалавек змыслы, хітры, асцярожны, але рашучы і смелы і чалавек паважаны. Колас.