Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антрэпрэнёрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да антрэпрэнёра. Антрэпрэнёрскія інтарэсы. // Які належыць антрэпрэнёру. Антрэпрэнёрская кватэра.

антрэпрэнёрства, ‑а, н.

Дзейнасць антрэпрэнёра.

антрэсо́лі, ‑яў; адз. антрэсоль, ‑і, ж.

1. Верхні паўпаверх дома.

2. Верхні паўярус у высокіх пакоях, звычайна ў выглядзе галерэі.

3. Разм. Дашчаны памост пад столлю, які выкарыстоўваецца для хавання рэчаў.

[Фр. entresol.]

антура́ж, ‑у, м.

Разм. Сукупнасць навакольных умоў; акружэнне.

[Фр. entourage, ад entourer — акружаць.]

а́нты, ‑аў.

Назва ўсходнеславянскіх плямён 4–7 стст., якія жылі паміж Днястром і Дняпром.

анты...,

Прыстаўка, якая ўжываецца для вырашэння процілегласці або варожасці чаму‑н., напрыклад: антываенны, антымастацкі, антырэлігійны.

антыалкаго́льны, ‑ая, ‑ае.

Проціалкагольны, накіраваны супраць алкагалізму. Антыалкагольная прапаганда. Антыалкагольны сродак.

антыбіётыкі, ‑аў; адз. антыбіётык, ‑у, м.

Хімічныя рэчывы арганічнага паходжання, якія заглушаюць рост тых ці іншых бактэрый або знішчаюць іх.

антыбіяты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да антыбіётыкаў. Антыбіятычныя рэчывы.

антывае́нны, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць вайны. Антываенная дэманстрацыя.