Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ко́рцік, ‑а, м.

Халодная колючая зброя ў форме кароткага кінжала, якую ў СССР носяць адміралы, генералы, афіцэры, мічманы і прапаршчыкі пры парадна-выхадной форме.

[Ад перс. kārd — нож.]

ко́рцікавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да корціка. Корцікавыя ножны.

корч, карча, м.

1. Пень, вывернуты з зямлі з карэннем. Дзе-нідзе тырчэлі вялізныя карчы-вываратні, падобныя да невядомых звяроў. Бядуля. // Паліва, нарыхтаванае з такіх пнёў. У падпаветцы не было парадку, валяліся карчы, якіх жаночыя рукі не маглі рассекчы. Гурскі. Ярка на камінку Смольны корч палае. Колас.

2. Абл. Куст бульбы, цыбулі, вывернуты з зямлі. А бульбоўнік сплёўся густа, Што ні корч — то бульбы кош. Бялевіч. Каля лямпы стаяла на сподку соль і ляжаў недаедзены корч цыбулі. Чорны.

3. у знач. прысл. карчо́м. Скурчыўшыся, сагнуўшыся. Цела Сашкі было скурчана. Смерць і мароз скруцілі яго ногі і рукі так моцна, што давялося пахаваць яго карчом. Машара.

ко́рчык 1, ‑а, м.

Памянш. да карэц; невялікі карэц. [Максім] кінуўся да вядра, прынёс корчык вады і працягнуў Машы. Мележ.

ко́рчык 2, ‑а, м.

Памянш. да корч; невялікі корч. На камінку гарыць корчык. Колас.

ко́рчыцца,

гл. курчыцца.

ко́рчыць,

гл. курчыць.

ко́ршак, ‑а і карша́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і ястраб. Высока-высока ў небе, распластаўшы крылы, кружыў коршак. Даніленка. Толькі адзін Андрэй адважваўся ўзлезці на самую верхавіну дуба і, пакуль старыя каршакі гойсалі дзе-небудзь, шукаючы здабычы, пабраць каршачанят у кішэню. Лобан.

коса... (а таксама каса...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «косы (касы)», напрыклад: косапрыцэльны.

косавуго́льнік, ‑а, м.

Цела або фігура з непрамымі вугламі.

косавуго́льны, ‑ая, ‑ае.

З непрамымі вугламі. Косавугольны трохвугольнік.