Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Зведаўшы многа мук, знемагчыся, стаміцца. — Бацька мой змучыўся ў той рабоце, апух з голаду і памёр. Галавач. Пад гарою ў селяніна Конь прыстаў дарэшты: Бедны змучыўся, ні з месца, Хоць яго зарэж ты! Купала.

зму́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Мучэннямі давесці да поўнай знямогі. Змучыць допытамі і катаваннямі. // Крайне стаміць, знясіліць, прымусіўшы цяжка працаваць, зносіць нягоды і пад. Яўген быццам і не заўважаў ляснога хараства, працаваў з нейкім бяздумным шалам, нібыта хацеў змучыць сябе, знясіліць, заганяць цяжкай работаю. Савіцкі.

зму́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад змусіць.

2. у знач. прым. Які адбываецца па прымусу ці па неабходнасці, у залежнасці ад якіх‑н. абставін; вымушаны. Змушанае прызнанне. □ Колас насумаваўся ў змушаным расставанні з роднаю зямлёю, сніць і бачыць яе. Лужанін.

змуша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Зал. да змушаць.

змуша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да змусіць.

змыва́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для змывання. Змывальны чан.

змыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. змываць — змыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. змывацца — змыцца.

змыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да змыцца.

2. Зал. да змываць.

змыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да змыць.

змы́вачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для змыўкі, змывання. Змывачны кран.