усма́жвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да усмажыцца.
2. Зал. да усмажваць.
усма́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да усмажыць.
усма́жыцца, ‑жыцца; зак.
Смажачыся, згатавацца; добра прасмажыцца. Усмажылася мяса. □ Але яшчэ не паспела ўсмажыцца яечня, як палкоўніку далажылі, што салдат Грачык згубіў вінтоўку. Сабаленка.
усма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
Смажачы, згатаваць; добра прасмажыць. На прыпеку старая ўсмажыла яечню, наліла кубачак сырадою, паклала акрайчык хлеба і ўсё ўпрошвала, каб хаця ела [Галя]. Грахоўскі.
усма́к, прысл.
Разм.
1. Са смакам; з апетытам. Снедаюць.. [Ларыса і Даніла] ўсмак, бо ўсё на стале свежае, гарачае. Кулакоўскі.
2. Да поўнага задавальнення, удосталь. Канечне, я мог бы не спяшацца і наогул не ўставаць так рана, паспаць усмак: да пачатку змены было далёка. Вышынскі. Некалі начаваў у.. [Васіля] пасля сходу, пагаварылі тады ўсмак, спадабаўся чалавек: разумны, гаспадарлівы. Быкаў.
усмакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Упадабаць якую‑н. страву. Ён усмакаваў смажаныя грыбы.
усмакта́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад усмактаць.
усмакта́цца, усмокчацца; зак., у каго-што.
1. Моцна, глыбока ўпіцца ў што‑н. П’яўка ўсмакталася ў нагу.
2. Увабрацца ў што‑н. (пра вадкасць). Усмакталася вада ў зямлю. □ Віно ўсмакталася ў белы абрус шырокаю плямаю. Баранавых.
3. Прысмактацца губамі (пра дзіця).
усмакта́ць, усмакчу, усмокчаш, усмокча; зак., што.
Увабраць у сябе, паглынуць. У нізінах на лузе жывым срэбрам паблісквае вада: зямля яшчэ яе ўсю не ўсмактала. Сабаленка. // Засмактаць. Гадзіну таму назад нас хацелі затрымаць у лесе нанач зыбучыя пяскі, якія патрапілі ўсмактаць у сябе колы машыны амаль дарэшты. Пестрак. Мокрая зямля ўсмактала ў сябе скрыню, і тая аніяк не паддавалася з месца. Карпюк.